Югі (народ)
Выгляд
Югі (югын) | |
Енісейскія народы
| |
Агульная колькасць | 7 (2021 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | югская мова |
Рэлігія | анімістычныя культы, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | коты, асаны, кеты, арыны |
Югі́ (саманазва югын, юган) — енісейскі народ, карэнныя жыхары Сібіры.
Да 1960-х гадоў этнографы разглядалі югаў як паўднёвую галіну кетаў, югі жылі на берагах Сыма і Вялікага Дубчаса. У савецкіх перапісах насельніцтва фіксаваліся як кеты. Аднак пасля вывучэння мовы югаў іх вылучылі ў асобны этнас. Думаюць, што мовы кетаў і югаў адасобіліся щ канцы XIII — сярэдзіне XIV стагоддзя[1].
У перапісе насельніцтва Расіі ў 2002 годзе ўпершыню зафіксавана 19 югаў. У 2010 годзе — толькі 1 чалавек, у 2021 — 7.
Традыцыйныя заняткі югаў — рыбалоўства і паляванне. Спажывалі мяса, рыбу, дзікія расліны, пазней — вырабы з мукі. Жылі ў канічных чумах з берасцянымі ціскамі або паўзямлянках з каркасам з бярвення, пакрытых зямлёй.
Зноскі
- ↑ Костяков М. М., Время расхождения кетского и коттского языков по данным лексикостатистики // Вопросы строя енисейских языков — Новосибирск, 1979